Беларуская Служба

Пуцін будзе падтрымліваць Лукашэнку

31.05.2021 14:53
Лукашэнка сёлета ўжо другі раз сустракаецца з Пуціным. Кожны раз пасля гэтых спатканняў афіцыйнай інфармацыі – мала.
Аўдыё
  • Расіі патрэбны слабы Лукашэнка
Здымак мае ілюстрацыйны характар EPA/SERGEI ILYIN/SPUTNIK/KREMLIN / POOL Dostawca: PAP/EPA

Затое шмат здагадак. Так сталася і гэтым разам. Гучалі меркаванні, што Пуцін не падтрымаў Лукашэнку ды рыхтуецца выгандлеваць яго за зняцце санкцыі з боку ЗША. Іншыя, наадварот, выказвалі меркаванне, што Крэмль цалкам падтрымлівае беларускі рэжым, правяраючы яго рукамі, як далёка можа націснуць на Захад. Мы паразмаўлялі з экспертам пра тое, што адбываецца паміж Мінскам і Масквой.

У Сочы прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, падобна, сапраўды намякаў, а, можа быць, і не толькі намякаў на тое, што Лукашэнку прасцей было б сысці па ўласным жаданні. Такое меркаванне выказаў расійскі журналіст Андрэй Караулаў на сваім YouTube канале.

Расія больш не гатовая даваць Мінску новых крэдытаў, паколькі не бачыць у Лукашэнку палітычных перспектыў. Такія высновы зрабіў на аснове афіцыйна абвешчаных вынікаў перамоў Пуціна і Лукашэнкі, беларускі палітолаг Дзмітрый Балкунец.

У Польшчы эксперты кажуць пра тое, што Крэмль наадварот падтрымаў Лукашэнку, даў грошы, то бок узмацніў яго напярэдадні еўрапейскіх эканамічных санкцый.

Мы папрасілі пракаментаваць сітуацыю нашага аглядальніка палітолага Паўла Усава.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі